BE RU EN

Як святар патлумачыў суддзі, чым добры лозунг «Жыве Беларусь!»

  • 9.01.2020, 21:39

Айцец Вікенцій удзельнічаў у акцыі супраць інтэграцыі з РФ.

Айца Вікенція (Віктара Кавалькова) 9 студзеня судзілі ў судзе Ленінскага раёну Менску за ўдзел у акцыі супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй.

Суддзя Аляксей Кісляк спытаў, ці вядома было Кавалькову пра тое, што мітынг несанкцыянаваны.

- Я з'яўляюся святаром і прыходжу прапаведаваць там, дзе ёсць людзі, - прыводзіць адказ айца Вікенція праваабарончы цэнтр «Вясна».

- Вы выкрыквалі лозунгі? - спытаў суддзя.

- Ну так, «Жыве Беларусь!» - што тут дрэннага? У гімне ж напісана «Вечны жыві і квітней Беларусь».

Сведка-амапавец Уладзімір Шайко пацвердзіў, што ў Кавалькова быў гучнагаварыцель і што той выкрыкваў лозунгі. Айца Вікенція аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Апошнія навіны