BE RU EN

Савудаўская Арабія прыпыніла праход сваіх танкераў праз Армузскую пратоку

  • 9.01.2020, 19:02

Праз Армузскую пратоку штодня праходзіць блізу 20% усіх сусветных паставак нафты.

Два буйныя аператары, уключаючы нацыянальную суднаходную кампанію Савудаўская Арабія Bahri, прыпынілі праход сваіх танкераў праз Армузскую пратоку на фоне эскалацыі напружанасці паміж ЗША і Іранам. Пра гэта 8 студзеня напісала выданне The Wall Street Journal (пераклад - gordonua.com).

Акрамя таго, нафтавая кампанія Saudi Aramco разглядае магчымасць перавозкі сваіх грузаў у абыход Армузскай пратокі. Афіцыйна гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі.

Адзначаецца, што праз суднаходны праход з Персідскага заліва ў Індыйскі акіян, Армузскі праліў, штодня праходзіць блізу 20% усіх сусветных паставак нафты.

Выданне піша, што эканамічныя наступствы эскалацыі могуць быць разбуральнымі для краін Персідскага заліва.

Апошнія навіны