BE RU EN

Сёння каманда Беларусі па гандболе стартуе на чэмпіянаце Еўропы

  • 9.01.2020, 18:38

Беларусы сустрэнуцца з сербамі.

У чацвер, 9 студзеня, мужчынская нацыянальная каманда Беларусі ў гандболе возьме старт на чэмпіянаце Еўропы, які ўпершыню прыме адразу тры краіны (Аўстрыя, Нарвегія і Швецыя), паведамляе pressball.by.

У 20.15 паводле менскага часу ў аўстрыйскім Грацы гандбалісты Юрыя Шаўцова згуляюць першы матч групавога этапу з сербамі.

Глядзець відэатрансляцыю матчу можна ў «МТС ТБ».

Таксама ў нашым квартэце выступяць каманды Харватыі і Чарнагорыі.

Апошнія навіны