BE RU EN

Відэафакт: у Віцебскім раёне БелАЗ патануў у кар'еры

  • 9.01.2020, 18:13

Падчас разгрузкі пад заднімі коламі БелАЗа абрынулася скальная парода.

У Віцебскім раёне ратавалі БелАЗ, які патануў у кар'еры «Гралева». Падчас разгрузкі пад заднімі коламі абрынулася скальная парода, і ён з'ехаў у ваду. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Выратавальная аперацыя рыхтавалася некалькі дзён, у ёй удзельнічалі 16-тонны кран, экскаватар і вадалазы. БелАЗ, які важыць некалькі дзясяткаў тон, выцягнулі на бераг.

Далейшы лёс выратаванага аўтасамаскіда вырашыць Спецкамісія завода «Даламіт», інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны