BE RU EN

Для праходжання тэхагляду медычная даведка больш не патрэбная

  • 9.01.2020, 16:25

Норма ўжо ўвайшла ў дзеянне.

З 2 студзеня 2020 года для праходжання тэхагляду больш не патрэбная медычная даведка для кіроўцы. Пра змены ў парадку допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху распавялі ў «Белтэхаглядзе», піша tut.by.

Як паведамілі ва ўстанове, указам №492 унесеныя змены ў пытаннях парадку выдачы і выкарыстання дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Напрыклад, з пераліку дакументаў, што падаюцца грамадзянінам (аўтамабіль зарэгістраваны на фізасобу) для атрымання дазволу выключаная медыцынская даведка аб стане здароўя.

Гэтая норма набыла моц пасля афіцыйнага апублікавання ўказа.

Апошнія навіны