BE RU EN

Кампанія Tesla ўпершыню стала каштаваць даражэй, чым Ford і General Motors разам узятыя

  • 9.01.2020, 13:02

Кошт акцый рос апошнія некалькі месяцаў.

Рынкавая капіталізацыя вытворцы электракараў Tesla вырасла на 5% і дасягнула амаль $89 млрд пасля таргоў у сераду, 8 студзеня, паведамляе Reuters.

Такім чынам, кампанія Tesla ўпершыню стала каштаваць даражэй, чым Ford і General Motors разам узятыя. Капіталізацыя General Motors складае $50 млрд, а кампаніі Ford - $37 млрд (сумарна - $87 млрд).

Нагадаем, што кошт акцый Tesla стабільна рос апошнія тры месяцы. У канцы снежня акцыі кампаніі дасягнулі кошту $420 за акцыю.

Апошнія навіны