BE RU EN

Нафта WTI патаннела да $60 пасля заявы Трампа па Іране

  • 8.01.2020, 21:32

7 студзеня гэты паказчык перавышаў $65 за барэль.

Кошт тэхаскай светлай нафты (WTI) знізіўся ў сераду да $60 за барэль пасля заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра гатоўнасць да міру з Іранам, нягледзячы на эскалацыю напружанасці з гэтай дзяржавай.

Пра гэта сведчаць звесткі электронных таргоў у ЗША, паведамляе tass.ru.

Да 00:40 паводле мясцовага часу (20:40 паводле Менску) кошт паставак энэрганосьбіта ў лютым скараціўся на 4,21%, да $60,06 за барэль. У аўторак гэты паказчык перавышаў $65 за барэль.

Апошнія навіны