BE RU EN

У Менску выставілі на продаж будынак яшчэ аднаго буйнога завода

  • 8.01.2020, 20:21

Просяць сем мільёнаў.

У Менску за 7 мільёнаў рублёў выставілі на аўкцыён галоўны вытворчы корпус вопытнага завода металаканструкцый на праспекце Пушкіна, 68. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на электроннай пляцоўцы e-auction.by, паведамляе tut.by.

Будынак знаходзіцца побач з запраўкай «Трайпл» каля перасячэння праспекта Пушкіна і вуліцы Альшэўскага. Плошча збудавання - 22 тысячы квадратных метраў.

Пачатковы кошт - 7 мільёнаў рублёў. Таргі пройдуць 10 сакавіка. Маёмасць рэалізуе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Менгарвыканкама. Мяркуючы па ўсім, у завода назапасіліся даўгі, для расплаты за якія і трэба прадаць будынак.

Адзначым, што адны старыя вытворчыя цэхі ў Менску прадаюцца хутка, другія - павольна, трэція - наогул не прадаюцца. Так, нядаўна буйны дэвелапер «Белцяжмаш» купіў на аўкцыёне за 6,76 мільёна рублёў комплекс будынкаў завода тэхналагічнага абсталявання ў цэнтральнай частцы сталіцы - паміж праспектам Машэрава і Асмалоўкай. З іншага боку, пакупніка корпусу завода МЗКР на вуліцы Кастрычніцкай ці будынку Дома друку на праспекце Незалежнасці яшчэ не знайшлося.

Апошнія навіны