BE RU EN

Да чаго прывядзе луканоміка ў гэтым годзе?

  • 8.01.2020, 17:59

Меркаванне экспэртаў.

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч у эфіры тэлеканала СТВ паведаміў, што заробкі работнікаў бюджэтнай сферы ў 2020 годзе будуць расці апераджальнымі тэмпамі. А ўжо да канца гэтага года яны наблізяцца да 80% ад сярэдняга заробку ў краіне. «Мы закладваем апераджальныя тэмпы росту заробку ў бюджэтным сектары, бо яны ў папярэднія гады адставалі.

Цяпер нам трэба рабіць больш хуткі крок», - растлумачыў міністр. Раней паведамлялася, што заробкі бюджэтнікам у 2020 годзе могуць павялічыць на 10-11%. Відавочна, што планы ўрада звязаныя з правядзеннем у наступным годзе прэзідэнцкіх выбараў (магчыма, яны адбудуцца ў жніўні) - традыцыйна ў гэты перыяд улады «задобрываюць» электарат. Але ці не давядзецца расплачвацца за такія пастановы ў выглядзе дэвальвацыі пасля выбараў?

На Youtube-канале Hannibal Barka з'явілася відэа, дзе сабраны прагнозы вядомых эканамістаў пра курс беларускага рубля ў 2020 годзе.

Апошнія навіны