BE RU EN

У апошніх 32 матчах менскае «Дынама» здабыла толькі чатыры перамогі

  • 7.01.2020, 19:53

Сёння «Дынама» дзявятым разам запар прайграла дома.

Сёння менскае «Дынама» на сваім лёдзе саступіла «Куньлунь» - 1:5. Каманда Крэйга Вудкрафта пацярпела другую паразу запар, паведамляе «Трибуна».

Адзначым, што «зубры» здабылі толькі 4 перамогі ў апошніх 32 матчах КХЛ.

Менскае «Дынама» займае апошняе месца на Захадзе. 10 студзеня менчукі прымуць «Віцязь».

Апошнія навіны