BE RU EN

Легіянеры хакейнага менскага «Дынама» загаварылі па-беларуску

  • 7.01.2020, 15:26

У відэароліку яны віншуюць беларусаў з Калядамі.

7 студзеня менскае "Дынама" прымае ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ кітайскі "Куньлунь", пачатак а 16:00. Клубная прэс-служба інфармуе, што гульня "прысвечаная Калядам і адбудзецца на беларускай мове", паведамляе "Еўрарадыё".

На "Мінск-Арэне" заўзятараў чакае выступ гурта "Стары Ольса", "элементы афармлення ў беларускім калядным стылі", калядаванне, калядныя забавы і майстар-клас для дзяцей "Калядная зорка".

Па-беларуску загаварылі нават легіянеры хакейнага менскага "Дынама". У відэароліку яны віншуюць беларусаў з Калядамі і запрашаюць заўзятараў на сённяшні матч, абяцаюць "паказаць найлепшую гульню".

Апошнія навіны