BE RU EN

У нядзелю ў Беларусі будзе да +2 градусаў

  • 4.01.2020, 18:31

Месцамі магчымы мокры снег.

У нядзелю 5 студзеня на тэрыторыі Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е. Месцамі магчымы мокры снег, галалёд, парывісты вецер і нават завіруха. На працягу дня тэмпература паветра будзе вагацца ад -4 да +2, паведамляе АНТ.

Дарэчы, 3 студзеня ў Менску быў зафіксаваны першы ў 2020 годзе тэмпературны рэкорд - паветра прагрэлася да 6,5 градусаў. Так цёпла ў гэты дзень у сталіцы апошні раз было 28 гадоў таму.

Апошнія навіны