BE RU EN

Названыя тры найлепшыя зімовыя кактэйлі для ўмацавання здароўя

  • 3.01.2020, 18:47

Яны гарантуюць лёгкасць і энэргію на цэлы дзень.

Тры варыянты смузі для пажыўнага і лёгкага сняданку, які дапаможа перажыць святочныя застоллі, апублікаваў сайт healthinfo.ua. Выбірай любыя рэцэпт, і лёгкасць, бадзёрасць і энэргія на цэлы дзень табе гарантаваная!

Ананасава-імбірны смузі са шпінатам

Вазьмі 300 г мякаці ананаса; палоўку цытрыны з цэдрай; 50 г свежага шпінату, 1 ч.л. цёртага свежага імбіру і 100 г вады. Адпраў усё ў блэндар, перамялі і адразу выпі.

Яблык, сельдэрэй і пятрушка

Табе спатрэбяцца 150 г чыстай вады; 1 яблык; сельдэрэй па смаку; 1/3 цытрыны без цэдры; пучок пятрушкі; 1 банан. Усе адпраўляем у блэндар і кактэйль здароўя гатовы.

Грушава-яблычны кактэйль з карыцай

Інгрэдыенты: 100 г вады; 1 груша; 2 яблыкі; драбок карыцы, кунжутныя семечкі і некалькі галінак мяты. Ачысці садавіну, парэж і адпраў у блэндар. Потым дадай карыцу, семечкі і мяту. Яшчэ раз змяшай у блэндары. Гатова!

Апошнія навіны