BE RU EN

«Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас»

  • 29.01.2020, 21:38

Лукашэнка напісаў ліст Сі Цзіньпін.

Кіраўнік Беларусі накіраваў пасланне старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

«Дарагі сябра, трывожныя весткі пра распаўсюд у Кітаі каронавіруса нікога не пакінулі абыякавымі ў Беларусі. Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні сем'ям памерлых, жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім, хто захварэў», - напісаў у сваім звароце кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка пахваліў мужнасць кітайскага народа і высокую эфектыўнасць дзеянняў кіраўніцтва КНР у барацьбе з новым вірусам.

Ён адзначыў, што вырашыў «ад чыстага сэрца ўсіх беларусаў» накіраваць у Кітай гуманітарны груз са сродкамі індывідуальнай абароны і медыкаментамі.

«Мы гатовыя і далей вас падтрымліваць у пераадоленні гэтых часовых цяжкасцяў. Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас. Беларусь заўсёды будзе надзейным і адданым сябрам Вялікага Кітая!» - падкрэсліў Лукашэнка.

Нагадаем, што дыктатар Беларусі даручыў у самы найбліжэйшы час накіраваць у Кітай самалёт з лекамі, сродкамі індывідуальнай абароны (маскамі, халатамі і пальчаткамі), сродкамі дэзінфекцыі і іншымі медыцынскімі вырабамі.

Таксама прапрацоўваецца пры неабходнасці выезд кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і галоўных спецыялістаў для аказання кансультацыйнай дапамогі і ацэнкі патрэбы кітайскага боку ў беларускай медычнай дапамогі.

Апошнія навіны