BE RU EN

Трамп падпісаў новую гандлёвую ўгоду паміж ЗША, Мексікай і Канадай

  • 29.01.2020, 21:22

Новая ўгода прыйдзе на замену NAFTA.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду падпісаў новую гандлёвую ўгоду ЗША, Мексікі і Канады на замену NAFTA.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на AP.

Трамп зрабіў перамовы аб пагадненні аб свабодным гандлі ў Паўночнай Амерыцы (USMCA) сваім прыярытэтам падчас кампаніі 2016 года, хоць гандлёвыя экспэрты адзначаюць, што ўплыў новай дамовы паміж ЗША, Мексікай і Канадай будзе ўмераным.

На цырымоніі падпісання, дзе было больш за 70 рэспубліканскіх сябраў Кангрэса, але не было дэмакратаў, Трамп заявіў, што новае пагадненне «абараняе і служыць вялікім людзям нашай краіны».

Канада і Мексіка ўжо з'яўляюцца двума вядучымі экспартнымі рынкамі для амерыканскіх тавараў. Але новае пагадненне, разам з падпісаннем «першай фазы» пагаднення з Кітаем, аслабляе гандлёвую напружанасць, якая спрыяла запаволенню эканамічнага росту ва ўсім свеце.

Больш за год таму ЗША, Мексіка і Канада заключылі пагадненне USMCA на замену NAFTA, але дэмакраты, якія кантралююць Палату прадстаўнікоў ЗША, настойвалі на значных зменах у сферы працы і аховы навакольнага асяроддзя перад тым, як выносіць яго на галасаванне.

Сенат ЗША ў чацвер, 16 студзеня, ухваліў абнаўленне Паўночнаамерыканскага пагаднення аб свабодным гандлі.

Апошнія навіны