BE RU EN

Лагер, на рамонт якога вылучылі $272 тысячы, прадалі за $520

  • 29.01.2020, 20:01

Грошы на рамонт лагера збіралі ўсёй вобласцю.

Аздараўленчы лагер «Віцязь», размешчаны ў Сеньненскім раёне на плошчы ў 21,5 га, быў прададзены 27 студзеня. У яго склад уваходзяць 8 спальных карпусоў, кацельня, склады, медычнага і гаспадарчага корпуса, клуб-сталовая, артскважына, летняя эстрада, вальер для сабак, каналізацыйная помпавая станцыя, вадаправодная вежа, ачышчальныя збудаванні, вонкавае асвятленне, сеткі цеплазабеспячэння, футбольная і баскетбольная пляцоўкі, паведамляе «Белсат».

Лагер не выкарыстоўваўся з 2015 года. На аўкцыён яго выставілі ўжо 14-ым разам.

За 1105 рублёў, або блізу 520 даляраў, лагер набыў таварыства з абмежаванай адказнасцю з Аршанскага раёна. Новы ўласнік плануе выкарыстаць лагер у якасці базы адпачынку.

Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», у 2014 годзе на аднаўленне лагера абласныя ўлады выдаткавалі 2,75 млрд недамінаваных рублёў, атрыманых на рэспубліканскім суботніку. Па курсе Нацбанка на той момант гэта было больш за 272 тысячы даляраў.

Апошнія навіны