BE RU EN

Лукашэнка зноў даручыў абмеркаваць пастаўкі нафты з Казахстанам

  • 29.01.2020, 18:20

Дыктатар упаўнаважыў урад на перамовы з Казахстанам што да паставак «чорнага золата».

Беларусь прадаўжае працу ў «дыверсіфікацыі» паставак нафты і прапрацоўвае розныя геаграфічныя накірункі для імпарту вуглевадароднай сыравіны і лагістыку. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыктатара.

Лукашэнка ўказам №27 упаўнаважыў урад на правядзенне перамоваў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, а таксама аб праекце пагаднення і яго падпісанні пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Раней Лукашэнка не раз згадваў Казахстан у ліку краін, адкуль ёсць патэнцыйная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь.

Апошнія навіны