BE RU EN

Пуцін адправіў у адстаўку скандальнага кіраўніка Чувашыі

  • 29.01.2020, 17:43

Расейскі губернатар запомніўся выхадкай з ключамі ад пажарнай машыны.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін адправіў у адстаўку кіраўніка Чувашыі Міхаіла Ігнацьева. Указ апублікаваны на сайце Крамля, паведамляе «Новая газета».

Часовым кіраўніком рэспублікі Пуцін прызначыў Алега Мікалаева. Дакумент уваходзіць у дзеянне з моманту яго падпісання.

Зусім нядаўна з'явілася скандальнае відэа, дзе Ігнацьеў урачыста ўручаў мясцовым выратавальнікам ключы ад новых пажарных машын, і уручаючы адзін з камплектаў, падняў іх настолькі высока, што нізенькаму пажарнаму давялося падскочыць.

Апошнія навіны