BE RU EN

Урад Нямеччыны ўхваліў адмову ад бурага вугалю да 2038 года

  • 29.01.2020, 16:47

Аператары буравугальных электрастанцый і адкрытых шахтаў атрымаюць кампенсацыю.

Нямецкі ўрад прыняў пастанову аб паэтапнай адмове ад ТЭС на бурым вугалі да 2038 года.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Spiegel.

Урад ухваліў законапраект, які прадугледжвае спыненне шкоднай для клімату вытворчасці электраэнэргіі з вугалю ў Нямеччыне не пазней за 2038 год. Адпаведную канцэпцыю прадставілі год таму.

Аператары буравугальных электрастанцый і адкрытых шахтаў павінны атрымаць кампенсацыю ў суме 4,35 мільярда еўра за датэрміновае адключэнне электрастанцый - для якога ў законапраекце ўстаноўлены пэўны графік. Акрамя таго, урад плануе выдаткаваць да 5 млрд еўраў на пенсіі і дапамогі работнікам такіх ТЭС і шахт.

Падчас паэтапнай адмовы ад вугалю адпаведным рэгіёнам таксама было абяцана 40 млрд еўраў на структурныя змены цягам многіх гадоў.

Законапраект амаль на 200 старонак цяпер павінен абмеркаваць Бундэстаг, чакаецца, што яго прымуць у сярэдзіне года.

Нямеччына з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам бурага вугалю, і з яго вырабляецца блізу 19% электраэнэргіі краіны.

Апошнія навіны