BE RU EN

Пад Менскам шпіталізавалі дальнабойніка з каранавірусам?

  • 29.01.2020, 9:04

Кіроўца нібыта нядаўна вярнуўся з Кітая.

У пасёлку Прывольны пад Менскам шпіталізавалі дальнабойніка адной з буйных лагістычных кампаній з падазрэннем на каранавірус.

Як апавялі тэлеграм-каналу Nexta крыніцы, кіроўца нядаўна вярнуўся з Кітая. У яго рэзка паднялася тэмпература – калегі выклікалі хуткую. Прыбылыя на месца медыкі ў поўным касцюме біялагічнай абароны паклалі мужчыну ў спецыяльны ізаляцыйны мех проста ў офісе кампаніі і даставілі ў лякарню. Цяпер вызначаецца, ці можа прычынай захворвання быць кітайскі каранавірус.

Апошнія навіны