BE RU EN

Беларускія ўніверсітэты падоўжылі канікулы кітайскім студэнтам

  • 28.01.2020, 20:49

Праз каронавірус канікулы падоўжаныя на два тыдні.

Беларускія ВНУ на два тыдні падоўжаць канікулы тым кітайскім студэнтам, якія з'ехалі дадому. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.

Канікулы ў кітайскіх студэнтаў пачаліся ў канцы студзеня і павінны былі скончыцца ў пачатку лютага. Праз сітуацыю з каронавірусам 2019-Ncov вакацыі было вырашана падоўжыць.

Каб не было прабелаў у навучанні, для студэнтаў з Кітая складуць індывідуальныя графікі.

У ВНУ Беларусі навучаюцца блізу 4 тысяч кітайскіх студэнтаў. Міністэрства адукацыі ўдакладняе, колькі з іх адправілася на вакацыі дадому.

Раней прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя распавялі, што выпадкаў заражэння каронавірусам у нашай краіне не выяўлена. Адзіныя меры, якія цяпер распачалі медыкі, – кантроль у нацыянальным аэрапорце.

Апошнія навіны