BE RU EN

Менскае «Дынама «афармляе» падарунак» для Лукашэнкі

  • 28.01.2020, 19:58

Менчукі прапусцілі тры шайбы ад СКА за стартавыя пяць хвілін першага перыяду.

У матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» гуляе на выездзе са СКА.

Каманда Крэйга Вудкрафта прапусціла тры шайбы за 5 хвілін першага перыяду, паведамляе «Трибуна».

На 44-й секундзе сустрэчы вызначыўся закінутай шайбай Карпаў, на другой хвіліне - Марозаў, а на шостай хвіліне Каскіранта закінуў трэцюю шайбу.

Нагадаем, менскае «Дынама» можа страціць матэматычныя шанцы на трапленне ў плэй-оф Кубка Гагарына ўжо сёння.

«Зубры» сапраўды застануцца па-за васьмёркай на Захадзе, калі страцяць балы ў выязным матчы з піцерскім СКА.

Апошнія навіны