BE RU EN

Алеся Круткіна этапуюць у Полацк

  • 28.01.2020, 15:25

Наталлю Спірыдонаву даставілі назад у РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Суды над затрыманымі ўчора актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» перанесеныя, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Сёння ў Кастрычніцкім судзе Віцебска павінны былі адбыцца адміністрацыйныя працэсы над Алесем Круткіным і Наталляй Спірыдонавай. Да пачатку судовых пасяджэнняў актывістамі былі заяўленыя хадайніцтвы: Наталля Спірыдонава хадайнічала аб перакваліфікаванні артыкула 17.1 КоАП на 21.14.2 КоАП, Алесь Круткін - пра адваката. Абодва хадайніцтвы задаволеныя.

Пасля гэтага актывістаў даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска. Наталлі Спірыдонавай уручылі позву, а Алеся Круткіна вязуць у Полацк, дзе яго чакае суд за ўдзел у акцыі ў Менску 20 снежня.

Нагадаем, Алеся Круткіна і Наталлю Спірыдонаву затрымалі ўчора ўдзень, паводле абвінавачванні ў расклейцы ўлётак. Наталлю Спірыдонаву вызвалілі пад падпіску, Алесь Круткін правёў ноч у ІЧУ.

Апошнія навіны