Украінскія вайскоўцы захапілі выведніка «ДНР»
- 28.01.2020, 17:55
Найміт дзейнічаў у складзе дыверсійна-выведвальнай групы.
Група ўкраінскіх выведчыкаў на Данбасе захапіла ў палон 29-гадовага баевіка расейска-акупацыйных войскаў, паведамляе «Украінская праўда»:
«Падчас абследавання тэрыторыі паміж узводнага апорнымі пунктамі паласы адказнасці аднаго з падраздзяленняў Аб'яднаных сіл украінскія выведчыкі затрымалі прадстаўніка ўзброеных фармаванняў Расейскай Федэрацыі».
У затрыманага 1991 года нараджэння канфіскавалі вайсковы білет так званай «ДНР». Са слоў найміта, ён дзейнічаў у складзе дыверсійна-выведвальнай групы, якая займалася выкрыццём пазіцый, наглядальных пастоў і агнявых пунктаў падраздзяленняў Аб'яднаных сіл.
На лініі судакранання ён падарваўся на міннай загародзе, усталяванай самімі ж расейскімі акупантамі. Іншыя члены ДВГ кінулі параненага і вярнуліся на свае пазіцыі.
Украінскія вайскоўцы надалі яму медыцынскую дапамогу і даставілі ў вайсковы шпіталь.
Што папярэднічала: 27 студзеня ў Кіеве затрыманы баявік «ДНР», які падчас канфлікту ля ўстановы адпачынку некалькі разоў стрэліў у праваахоўнікаў, у выніку чаго адзін паліцыянт атрымаў раненне.