BE RU EN

Зяленскі заявіў пра віну СССР напачатку Другой сусветнай вайны

  • 28.01.2020, 14:19

Заява прэзідэнта Украіны выклікала незадаволенасць у Крамлі.

На выступе, прысвечаным 75-годдзю вызвалення нямецкага лагера смерці «Аўшвіц-Біркенаў», прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што да пачатку Другой сусветнай вайны прывяла змова таталітарных рэжымаў, якая ў выніку запусціў смяротны махавік Халакоста, піша «Новое время».

«Польшча і ўвесь польскі народ першымі адчулі наступствы злачыннай змовы таталітарных рэжымаў. Гэта прывяло да пачатку Другой сусветнай вайны і дазволіла нацыстам запусціць смяротны махавік Халакоста», - сказаў Зяленскі падчас візіту ў Польшчу.

У сваю чаргу прэс-сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ягоныя словы з'яўляюцца «абразлівымі».

«Мы катэгарычна не згодныя з гэтай заявай. У гэтай заяве прэзідэнт Украіны салідарызуецца з вельмі памылковым, на нашае перакананне, пунктам гледжання польскага кіраўніцтва. Таму, мы не прымаем гэтай заявы, уважаем яе за памылковую і абразлівую з пункту гледжання памяці нашых дзядоў», - заявіў спікер Пуціна.

Апошнія навіны