BE RU EN

Кіраўніца Барсэлоны адмовілася ад авіяпералётаў на блізкія адлегласці

  • 28.01.2020, 12:55

Замест самалётаў чыноўнікі будуць карыстацца цягнікамі.

Кіраўніца Барсэлоны Ада Калаў і ейныя памочнікі адмовіліся ад авіяпералётаў на адлегласці меншыя за тысячу кіламетраў. Замест самалётаў чыноўнікі будуць карыстацца цягнікамі, калі ў пункт прызначэння можна дабрацца менш чым за сем гадзін, піша «Европульс».

Улады Барсэлоны таксама плануюць скасаваць авіярэйсы ў суседнія гарады, з якімі Барсэлона мае дырэктыўнае чыгуначнае злучэнне, і паралельна павялічыць колькасць цягнікоў туды. Акрамя таго, у наступныя пяць гадоў увесь наземны транспарт у аэрапорце Барсэлоны, які працуе на бензіне і дызельным паліве, плануецца замяніць электрычным.

Шмат якія еўрапейскія краіны цяпер актыўна развіваюць чыгуначны транспарт, каб паменшыць колькасць авіярэйсаў і такім чынам знізіць аб'ёмы шкодных выкідаў у атмасфэру. Летась нямецкая фракцыя "зялёных" у Бундэстагу заявіла, што пад 2035 год цягнікі ў Нямеччыне маюць перавозіць удвая больш пасажыраў, чым цяпер. А ў Францыі з гэтага года ўводзіцца новы падатак на авіяперавозкі, праз які падаражэюць некаторыя авіяквіткі.

Апошнія навіны