BE RU EN

Кітайскі каранавірус пабіў нафту

  • 28.01.2020, 12:07

Настолькі нізкай цаны BRENT не фіксавалася з пачатку лістапада мінулага года.

Сёння нафту гатунку BRENT прабіла чарговы псіхалагічны бар'ер, на пераадоленне якога ў яе ў мінулыя гады пвйшло б значна больш часу, піша Telegram-канал "Запретное мнение".

Так, галоўны вызначальнік кошту для "чорнага золата" прабіў адзнаку $ 59 за барэль, адзначыўшыся па поўдні падзеннем да $ 58,5 за барэль, з наступным адскокам.

Варта адзначыць, што настолькі нізкай цаны BRENT не фіксавалася з пачатку лістапада мінулага года.

Тэхаская нафта гатунку WTI цяпер размясцілася на адзнацы $ 52,5- $ 52,65 за барэль, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з сярэдзіны кастрычніка 2019 года.

І, што самае галоўнае, гэтая тэндэнцыя захаваецца, бо актыўнае жыццё ў Кітаі праз каранавірус укіналася ў анабіёз як мінімум да пачатку лютага.

Гэта выльецца не толькі ў заніжаныя паказчыкі прамысловай вытворчасці ў КНР і ў падзенне УБП за студзень, але і ў значна меншыя патрэбы ў энэргарэсурсах.

А таму эфэкт ад гэтай пошасці, незалежна ад яго канчатковага маштабу, будзе яшчэ доўга адгукацца не толькі ў калідорах эканамічных і фінансавых інстытутаў КНР, але і тых краін, выжывальнасць сістэмы якіх наўпрост завязаная на цэнаўтварэнні "чорнага золата".

Апошнія навіны