BE RU EN

Экс-міліцыянт пра суды над абаронцамі незалежнасці: Гэта поўнае бязмежжа

  • 28.01.2020, 9:39

Былы супрацоўнік міліцыі прыйшоў падтрымаць гомельскага актывіста.

Гомельскага актывіста Барыса Анікеева пакаралі штрафам памерам 15 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі.

Такую пастанову вынес суддзя Чыгуначнага раённага суда Гомеля Мікалай Крупадзёраў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Датычна аштрафаванага актывіста Барыса Анікеева, ніякай інтрыгі ў працы суддзі не было: «Незалежнасць наша вельмі дарагая атрымліваецца. За ўсё даводзіцца плаціць – хто сваім здароўем, хто суткі атрымлівае, хто штрафы».

Ігар Казубаў у першай палове 1990-х гадоў працаваў міліцыянтам. У суд над Барысам Анікеевым ён прыйшоў, каб падтрымаць грамадзяніна, якога караюць за мірную акцыю ў падтрымку Беларусі.

«Гэта поўнае бязмежжа. Я працаваў з 1991 да 1996 – ні аднаго пратакола за палітычныя артыкулы ў нас не было ніколі. А цяпер гэта пастаўлена на суцэльную плынь. У Беларусі дзяржавы няма, у нас ёсць указы і дэкрэты», – кажа Ігар Казубаў.

Апошнія навіны