BE RU EN

ЕЗ падрыхтаваў чарговыя санкцыі супраць РФ за акупацыю Крыма

  • 27.01.2020, 19:06

Гэтым разам будуць уведзены дыпламатычныя санкцыі.

Амбасадары краін ЕЗ у Брусэлі атрымалі зялёнае святло для ўвядзенне дыпламатычных санкцый у дачыненні да асоб, што адказныя за правядзенне выбараў у Крыме восенню 2019 года, - пакуль неафіцыйную інфармацыю паведамляе брусэльская карэспандэнтка «Польского Радио» Беата Пламецка:

«Санкцыі закрануць сем чалавек, адказных за правядзенне «выбараў» у Крыме - акупаванай Расеяй тэрыторыі Украіны. Гаворка ідзе пра забарону ўезду ў Еўразвяз і замарожванне актываў у Еўропе. Увядзення санкцый дамагалася Польшча пры падтрымцы некалькіх краін ЕЗ».

Пастанова аб санкцыях у дачыненні да сямі грамадзян РФ, як чакаецца, будзе афіцыйна ўхваленая міністрамі ЕЗ у еўрапейскіх справах на сустрэчы ў Брусэлі 28 студзеня.

Апошнія навіны