BE RU EN

У Слоніме створанае раённае пярвічнае звяно прафзвязу РЭП

  • 27.01.2020, 18:12

Незалежны прафзвяз пашырае сваю дзейнасць у краіне.

25 студзеня ў Слоніме прайшоў арганізацыйны сход для стварэння раённай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, паведамляе praca-by.info.

- У Слоніме больш за 10 гадоў дзейнічала прафсаюзная група, яна вырасла, стабілізавалася, таму яшчэ летась кіроўны орган прафзвязу прыняў пастанову аб стварэнні пярвічнай арганізацыі, - растлумачыў лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

Аднагалосна старшынём звяна абраны Міхаіл Сошка. У склад прафкама ўвайшлі таксама Данута Яўхута і Святлана Маркач. Абраная рэвізійная камісія.

Сход раіў у склад Рэспубліканскай рады (наўпроставае дэлегаванне) Міхаіла Сошку.

Прынятая пастанова шукаць юрыдычны адрас для прафарганізацыі, каб паставіць яе на ўлік у выканаўча-распарадчыя органы ўлады.

- Стварэнне прафарганізацыі на базе прафсаюзнай групы - не першы выпадак у практыцы РЭП. Упэўнены, што налета з'явяцца новыя прафгрупы, а дзейсныя будуць пашырацца і ўзбуйняцца, - рэзюмаваў Генадзь Фядыніч.

Апошнія навіны