BE RU EN

Менчукі запатрабавалі зрабіць Нямігу цалкам пешаходнай

  • 27.01.2020, 15:13

Што адказалі чыноўнікі?

На партале «Зручны горад» з'явілася петыцыя, аўтары якой патрабуюць карэнным чынам змяніць вуліцу Нямігу. Петыцыя выклікала зацятыя абмеркаванні ў каментарах, піша The Village Беларусь.

Спіс іх прапаноў такі:

Зрабіць вуліцу пешаходнай

Забараніць рух аўтамабіляў, акрамя таксовак

Пакінуць толькі 2 паласы праезнай часткі для грамадскага транспарту

Пракласці трамвайную галінку

Аднавіць гістарычную забудову

Вынесці раку Нямігу на паверхню

Зварот адправілі ў Менгарвыканкам. На днях з дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» прыйшоў адказ за подпісам дырэктара Валерыя Шкуратава.

Ён піша, што СТіС супольна з Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама, а таксама з УДАІ ГУУС Менгарвыканкама разгледзелі зварот. Горад, пішуць яны, развіваецца ў адпаведнасці з генеральным планам.

Размяшчэнне перспектыўнай і рэканструкцыя існай забудовы, рассяленне насельніцтва і канцэнтрацыя працоўных месцаў, фармаванне інжынернай і транспартнай інфраструктуры павінны ажыццяўляцца ў тэрытарыяльна-прасторавай форме горада, найбольш эфектыўнай з пункту гледжання ўмоў перспектыўнага рынкавага рэгулявання, у адпаведнасці з узроўнем магчымага сацыяльна-эканамічнага развіцця і ў кірунку аптымізацыі прыродна-экалагічных умоў.

Улічваючы ўсё гэта, «названым дэталёвым планам не прадугледжваецца арганізацыя трамвайнага руху, скарачэнне праезнай часткі да дзвюх палос і стварэнне пешаходнай зоны на вул. Няміга».

Апошнія навіны