BE RU EN

Павел Севярынец: Мы будзем дамагацца, каб Лукашэнка не ўдзельнічаў у выбарах

  • 27.01.2020, 14:00

Апазіцыйны палітык распавёў пра сваю пазіцыю перад выбарчай кампаніяй.

Сёння пяць апазіцыйных партый заявілі на супольна прэс-канферэнцыі, што дамовіліся вылучыць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў зрабіць адзіным кандыдатам ад апазіцыі Паўла Севярынца, які напярэдадні выйграў партыйныя праймерыз у БХД.

У каментары tut.by Павел Севярынец распавёў пра сваю пазіцыю ў дачыненні да будучай выбарчай кампаніі.

- На працягу двух або трох месяцаў мы будзем весці праймерыз і набяром сілу, мы хочам зламаць сцэнар сённяшняй улады. Мы будзем выступаць за тое, каб Ярмошына не была старшынёй ЦВК, каб Лукашэнка не ўдзельнічаў у выбарах. Мы заклікаем усіх ўдзельнічаць у выбарах і выбраць кандыдата. У нас два планы: вылучэнне адзінага кандыдата і байкот у выпадку, калі пачнуцца рэпрэсіі і кандыдата не зарэгіструюць.

Апошнія навіны