BE RU EN

У РФ адправілі ў адстаўку другі за пяць месяцаў урад Інгушэціі

  • 27.01.2020, 11:31

Што адбываецца на Паўночным Каўказе?

Урад Інгушэціі зноў - другім разам за апошнія пяць месяцаў - адпраўлены ў адстаўку. Пра пастанву змяніць урад паведаміў кіраўнік рэспублікі Махмуд-Алі Каліматаў, паведамляе РБК.

«Мною прынятая пастанова адправіць Урад РІ (Рэспублікі Інгушэція - РБК) у адстаўку», - напісаў Каліматаў на сваёй старонцы ў сетцы Instagram.

Папярэднім разам урад Інгушэціі склаў свае паўнамоцтвы ў пачатку верасня 2019 года. Тады Каліматаў падпісаў указ аб яго адстаўцы пасля свайго абрання на пасаду кіраўніка рэгіёну.

12 верасня Каліматаў зацвердзіў новую структуру рэспубліканскага ўраду і прадставіў новы кабінет міністраў. Задачамі новага кабінета міністраў ён назваў ажыццяўленне прарыўнога навукова-тэхналагічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця і падвышэнне ўзроўню жыцця грамадзян.

Апошнія навіны