BE RU EN

Брытанія запускае адмысловую візавую схему для залучэння ў краіну талентаў

  • 27.01.2020, 11:09

Вялікабрытанія хоча завабіць у краіну навукоўцаў, даследчыкаў і матэматыкаў.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Politico.

Так званая схема Global Talent заменіць візавую праграму Tier 1 для "выключных талентаў" і будзе запушчана ў дзеянне 20 лютага.

Яна не будзе абмяжоўваць колькасць заяўнікаў і дазволіць прызнаным у Вялікабрытаніі даследчым праектам бесперашкодна залучаць таленты з-за мяжы.

"Вялікабрытанія ганарыцца гісторыяй навуковых адкрыццяў, але каб узначаліць гэтую сферу і супрацьстаяць выклікам будучыні, нам трэба далей інвеставаць у таленты і перадавыя даследаванні", - заявіў прэм'ер-міністр Барыс Джонсан.

"Менавіта таму, калі мы пакідаем ЕЗ, я хачу адправіць пасланне аб тым, што Брытанія адкрыта для таленавітых галоў ва ўсім свеце і гатовая падтрымаць іх, каб увасобіць іх ідэі ў жыццё", - гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны