BE RU EN

Названыя найлепшыя прадукты для пахудання і росту цягліцаў

  • 27.01.2020, 9:21

Дыету распрацавалі гішпанскія медыкі.

Гішпанскія лекары-дыетолагі апавялі, якія прадукты варта ўжываць, каб скінуць лішні тлушч і набраць цягліцавую масу, паведамляе La Vanguardia.

Паводле іх словаў, план трэніровак і харчавання найлепш падзяліць на дзве фазы. Для паляпшэння фізічнай формы неабходна спачатку цягам некалькіх тыдняў нарасціць мышцы, а потым займацца спальваннем тлушчу.

Пры гэтым аснову харчавання павінны складаць багатыя на бялок прадукты: яйкі, курыца ці тофу. Чырвонае мяса спецыялісты раяць замяняць больш дыетычнымі варыянтамі – рыбай і птушкай.

Перад трэніроўкамі варта ўжываць бананы, а пасля – натуральны ёгурт без утрымання цукру.

Пры такой дыеце прывесці сябе ў форму таксама дапамогуць тунец, авакада і бабовыя.

Апошнія навіны