BE RU EN

Японія стварае касмічныя войскі

  • 27.01.2020, 9:02

Падраздзяленне з'явіцца на базе Паветраных сілаў самаабароны ў горадзе Фукю.

Мінабароны Японіі распрацоўвае праект стварэння касмічнага падраздзялення. Пра гэта паведамляе NHK (пераклад – liga.net).

Падраздзяленне плануюць стварыць на базе Паветраных сілаў самаабароны ў горадзе Фукю. Першапачаткова ў яго будуць уваходзіць 20 вайскоўцаў. Іх асноўнай задачай будзе назіранне за падазронымі спадарожнікамі і касмічным смеццем.

У Мінабароны спадзяюцца прапанаваць гатовы законапраект ужо на гэтай парламенцкай сесіі.

18 снежня Кангрэс ЗША ўхваліў стварэнне касмічных войскаў, законапраект увайшоў у абаронны бюджэт ЗША на 2020 год.

Апошнія навіны