BE RU EN

У Расеі памёр скандальны протаіерэй Усевалад Чаплін

  • 26.01.2020, 18:41

Ён адкрыта падтрымліваў баявікоў з «ДНР».

Протаіерэй Расейскай праваслаўнай царквы Усевалад Чаплін памёр 26 студзеня на 52-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на вернікаў.

«Усё адбылося а 16:30. Айцец Усевалад сядзеў на лавачцы каля свайго храма, калі яму раптам стала дрэнна, ён упаў, і праз 15 хвілін хуткая, якая прыехала, канстатавала смерць», - паведаміў агенцтву вернік храма Феадора Студыта Аляксандр Петрунько.

Ён быў настаяцелем маскоўскага храма святога Феадора Студыта ля Нікіцкай брамы.

Чаплін быў кіраўніком сінадальнага аддзела ўзаемаадносін царквы і грамадства з 2009 года, але ў 2015-м яго звольнілі з гэтай пасады.

Протаіерэй заклікаў да «святой вайны» з абортамі, зрабіць больш жорсткім стаўленне да саентолагаў, змяніць «цынічныя» і «карумпаваныя» эліты ў Расеі, ажыццявіць ідэалы Святой Русі і халіфата, а таксама патрабаваў для праваслаўных галоўнай ролі ў прыняцці рашэнняў у краіне.

Таксама Усевалад Чаплін адкрыта падтрымліваў баявікоў з «ДНР».

Апошнія навіны