BE RU EN

Леанід Парфёнаў аб расейскіх уладах: Як ім не моташна?

  • 26.01.2020, 17:29

Цытата дня ад вядомага расейскага журналіста.

- Я не магу дараваць прытворства. Сам сябе я вельмі пешчу - даўно раблю толькі тое, што хачу, і зусім не магу трываць таго, што мне папярок душы, - заявіў Леанід Парфёнаў у інтэрв'ю esquire.ru. - Прырода цяперашніх расейскіх уладаў для мяне праз гэта нават збольшага загадкавая: як ім самім не моташна? Бо ведаюць, што чыняць, і не вераць у свой афіцыёз ні хвіліны. Поўны цынізм.

І ведаюць пра сваю ўзурпацыю, і пра свае перамогі на выбарах з загадзя вядомым вынікам, і пра свайго гаспадара, і пра цану ўсяго. На што спадзяюцца на гэтых сваіх лецішчах з качачкамі? Якой уяўляюць будучыню? Думаюць: як сёння - так і заўсёды?

Апошнія навіны