BE RU EN

У Брытаніі ўводзяць у абарачэнне новую манету ў гонар Brexit

  • 26.01.2020, 17:16

Блізу трох мільёнаў манет Brexit паступяць у абарачэнне з 31 студзеня.

У Вялікай Брытаніі выпускаюць новую памятную манету наміналам 50 пенсаў у знак выхаду краіны з Еўразвязу 31 студзеня.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Sky News.

Міністэрства фінансаў спачатку замовіла выраб да пачатковай даты выхаду 31 кастрычніка.

Але затрымка Brexit азначала, што амаль мільён манет давялося расплавіць, а выпуск адкласці, пакуль не будзе пацверджаная новая дата выхаду.

На новых манетах маецца надпіс «Мір, росквіт і сяброўства з усімі краінамі» і дата, калі Брытанія афіцыйна пакіне ЕЗ - 31 студзеня 2020 года.

Амаль тры мільёны манет Brexit паступяць у абарачэнне з пятніцы, 31 студзеня, а яшчэ сем мільёнаў будуць выпушчаныя пазней у гэтым годзе.

Апошнія навіны