BE RU EN

Нацыянальная каманда Беларусі перамагла на чэмпіянаце Еўропы ў індар-хакеі сярод жанчын

  • 26.01.2020, 17:00

Беларускі атрымалі перамогу над камандай Нідэрландаў.

Жаночая нацыянальная каманда Беларусі ў серыі булітаў перамагла каманду Нідэрландаў у фінале чэмпіянату Еўропы ў індар-хакеі - 1:1 (4:3 Б). На гол Лізы Пост узяццем брамы адказала Марына Нікіціна, якая таксама рэалізавала вызначальны штрафны кідок. Сустрэча прайшла ў менскім Палацы спорту, піша "Прессбол".

Бронза спаборніцтваў дасталася нацыянальнай камандзе Чэхіі, якая падолела немак (3:2).

Раней жаночая нацыянальная каманда Беларусі здабывала бронзу на чэмпіянатах Еўропы 2016 і 2018 гадоў. Акрамя таго, у 2018 годзе беларускі сталі трэцімі на Кубку свету.

Апошнія навіны