BE RU EN

Зніклая карціна Марка Шагала пайшла з малатка за $110 тысяч

  • 26.01.2020, 15:38

Аўкцыён адбыўся ў Ізраілі.

Карціну Марка Шагала "Лесвіца Якава" прадалі на аўкцыёне за 110 тысяч даляраў, паведамляе tvr.by.

Менавіта гэтую версію палатна, а знакаміты мастак стварыў цэлую серыю карцін на падобную тэму, выкралі з выставы ў Тэль-Авіве. Крадзеж адбыўся ў 1996 годзе. А ў 2015-м твор выявілі падчас разбору рэчаў памерлай жыхаркі Ерусаліма. Палатно, напісанае ў 1973 годзе, захоўвалася ў сейфе.

Як паведамляў сайт Сharter97.org, аўкцыён прайшоў у ізраільскім горадзе Герцлія.

Апошнія навіны