BE RU EN

Кітай пачаў распрацоўку вакцыны ад каранавіруса

  • 26.01.2020, 13:24

На якой стадыі знаходзіцца працэс?

Кітай пачаў распрацоўку вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта паведамляе выданне China Daily са спасылкай на Цэнтр кантролю і прафілактыкі захворванняў Кітая (пераклад – lenta.ru).

Адзначаецца, што ўжо атрымалася вылучыць вірус, ідзе выбарка штаму. Кіраўніца цэнтра кантролю захворванняў Ху Вэньбо (Xu Wenbo) пракаментавала распрацоўку вакцыны ад каранавіруса новага тыпу 2019-nCoV. Паводле ейных словаў, спецыялісты адбіраюць лекавыя рэчывы, здольныя эфектыўна процідзейнічаць пнеўманіі.

Колькасць пацверджаных у Кітаі выпадкаў захворвання на пнеўманію, выкліканую каранавірусам новага тыпу, у нядзелю 26 студзеня дасягнула 2002 чалавек.

Як вынікае з інфармацыйных паведамленняў, апублікаваных камітэтамі ў пытаннях гігіены і аховы здароўя рэгіёнаў КНР, колькасць смяротных зыходаў складае 56.

Апошнія навіны