BE RU EN

Зяленскі едзе з візітам у Польшчу

  • 26.01.2020, 12:27

Запланаваная сустрэча Анджэя Дуды з украінскім прэзідэнтам.

26–27 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі будзе знаходзіцца з працоўным візітам у Польшчы, паведамляе liga.net.

Мэта паездкі – удзел у памятных мерапрыемствах, якія пройдуць у Асвенціме ў 75-ю гадавіну вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенаў.

Прадугледжаная сустрэча Зяленскага з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

23–24 студзеня Зяленскі знаходзіўся з працоўным візітам у Ізраілі для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах у рамках Сусветнага форуму Халакосту, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення канцлагера Аўшвіц.

Апошнія навіны