BE RU EN

Два чачэнцы і 10 валізак даляраў гатоўкай

  • 26.01.2020, 10:02

Што і каму везлі расейцы, затрыманыя ў аэрапорце Бейрута?

У Бейруце, у міжнародным аэрапорце імя Рафіка Харыры праваахоўныя органы Лівана затрымалі двух расейцаў, якія прыехалі ў краіну чартарным рэйсам. Яны звярнулі ўвагу памежнікаў і мытнікаў залішне вялікім багажом – дзясяткам валізак агульнай вагой блізу 500 кілаграмаў. У валізках апынуліся ўпакоўкі грошай наміналам 20 і 50 даляраў на агульную суму блізу 200 мільёнаў даляраў, піша «Новая газета».

Гэты інцыдэнт адбыўся яшчэ 15 снежня летась. У гэты ж дзень у ліванскай прэсе з'явіліся паведамленні, што даляры былі фальшывымі. Вось загаловак аднаго з гэтых паведамленняў: «У аэрапорце Бейрута затрыманыя два расейцы, якія спрабавалі правезці падробленыя грошы».

Аднак крыніцы «Новай» у праваахоўных органах Лівана сцвярджаюць, што даляры сапраўдныя, а кантрабандыстамі былі два грамадзяніны Расеі, чачэнцы паводле нацыянальнасці.

Каму прызначаліся гэтыя 200 мільёнаў, дакладнай інфармацыі пакуль няма. Як няма інфармацыі і пра крыніцу паходжання грошай. Ёсць толькі версіі.

Паводле адной з іх, грошы дастаўленыя ў Бейрут з Ірана і прызначаныя ліванскай «Хезбала». Хоць у такім выпадку міжволі ўзнікае пытанне:

Чаму кур'ерамі былі абраныя чачэнцы?

Нашы крыніцы ў Ліване не выключаюць, што аэрапорт у Бейруце – усяго толькі транзітны, далей грошы планавалася даставіць у Сірыю (мяжа паміж Ліванам і Сірыяй практычна празрыстая). Пры гэтым калі б грошы прызначаліся прыхільнікам Башара Асада, то для транспартавання даляраў прасцей было б выкарыстоўваць пасадачную паласу авіябазы Хмеймім.

Ці ўзяліся чачэнцы даставіць грошы спаборнікам афіцыйнага Дамаска?

«Новая» накіроўвае ў праваахоўныя органы Лівана запыт пра лёс канфіскаваных 200 мільёнаў даляраў і затрыманых грамадзянаў Расеі:

Хто затрыманыя, якія дакументы былі ў іх?

Мы таксама накіроўваем запыт у расейскую Федэральную службу фінансавага маніторынгу з просьбай падаць інфармацыю:

Ці вывозіліся з Расеі ў Ліван 200 мільёнаў даляраў гатоўкай?

Апошнія навіны