BE RU EN

Новая аптычная ілюзія стала хітом сеціва

  • 25.01.2020, 21:31

А вы знайшлі тэлефон?

Кажуць, што немагчыма знайсці чорную котку ў чорным пакоі. Здаецца, Інтэрнэт знайшоў задачку больш складаную – адшукаць тэлефон на дыване, піша сайт sm-news.ru.

Гэтае фота было апублікаванае ў адной з сацыяльных сетак і за некалькі гадзін набрала больш за 20 тысяч упадабаек. У чым жа падвох? Дзесьці тут напраўду схаваны тэлефон.

Карыстальнікі бавілі час, ламалі галовы, каб знайсці злапомны гаджэт. Ніхто не разумеў, у чым падвох.

Усё было куды прасцей – аказалася чахол гаджэта падобны расфарбоўкаю да дывана, на якім ляжаў і проста зліўся з вялікім аб'ектам.

А вы знайшлі тэлефон?

Апошнія навіны