BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе паліва

  • 25.01.2020, 19:05

Гэта чацвёртае змяненне коштаў паліва сёлета.

З 26 студзеня ў Беларусі раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну вырастуць на 1 капейку. Пра гэта паведамілі tut.by ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 26 студзеня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 68 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 78 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі, ДТ - 1 рубель 78 капеек.

Гэта чацвёртае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 19 студзеня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку.

Нагадаем, у 2019 годзе кошты паліва мяняліся 28 разоў, годам раней - 27.

Апошнія навіны