BE RU EN

Ва Украіне часткова скасавалі падвышэнне пенсійнага ўзросту

  • 25.01.2020, 17:13

Такую пастанову прыняў Канстытуцыйны суд краіны.

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйным пенсійны ўзрост для пэўнай катэгорый асоб.

Як паведамляе «Апостраф» са спасылкай на прэс-службу суда, гаворка ідзе пра законапраект, які прадугледжваў падвышэнне ўзросту выхаду на пенсію для льготных катэгорый работнікаў.

«Правяраючы названыя пункты на адпаведнасць Канстытуцыі Украіны, Канстытуцыйны Суд Украіны зыходзіць з таго, што работнікі, якія працавалі ў шкодных умовах, і згаджаліся на такую працу за магчымасць атрымання асобных ільгот, мелі аб'ектыўныя чаканні, што ў іх ёсць права выхаду на пенсію на ўмовах , вызначаных законам Украіны «Аб пенсійным забеспячэнні» ад 5 лістапада 1991 года №1788-XII. Пасля ўнясення змяненняў законам №213, іх права выхаду на пенсію на пэўных умовах зменшанае. Гэту акалічнасць Канстытуцыйны Суд Украіны расцаніў як пагаршэнне іх юрыдычнага становішча што да права прызначэння пенсіі», - гаворыцца ў матэрыялах суда.

У пастанове суда гаворыцца, што яна абавязковая, канчатковая і не можа быць абскарджаная.

Варта адзначыць, што згодна з пастановай суда пенсійны ўзрост не будуць падвышаць для наступных катэгорый:

- працаўнікам з асабліва шкоднымі і асабліва цяжкімі ўмовамі працы (падземныя працы, трактарысты-машыністы, даяркі, работніцы на вырошчванні тытуню, тэкстыльнай вытворчасці, тыя, хто заняты на станках і машынах);

- шматдзетным маці (пяць і больш дзяцей), занятыя ў сельскай гаспадарцы;

- кіроўцам гарадскога пасажырскага транспарту і грузавых аўтамабіляў, якія працуюць на шкоднай вытворчасці.

Апошнія навіны