BE RU EN

Беларускі дуэт трапіў у топ-10 суперміксту на этапе КС у біятлоне

  • 25.01.2020, 16:36

На васьмі агнявых рубяжах беларусы выкарыстоўвалі ўсяго тры дадатковыя патроны.

Беларускі дуэт у складзе Ірыны і Віктара Крыўко заняў дзявятае месца ў суперміксце на этапе Кубка свету ў біятлоне ў славенскай Паклюцы, піша tut.by.

На васьмі агнявых рубяжах беларусы выкарыстоўвалі ўсяго тры дадатковыя патроны, саступіўшы ў выніку пераможцам 44 секунды.

Золата ж дасталася камандзе Францыі (Жаклен, Бескон). Срэбра сенсацыйна заваявалі эстонцы (Захна, Оя). На трэцюю прыступка п'едэстала ўзнялася каманда Аўстрыі (Эдэр, Хаўзэр).

Апошнія навіны