BE RU EN

У Астравецкім раёне мужчына «выганяў дэманаў» і падпаліў дом

  • 25.01.2020, 14:28

«Экзарцыст» і ягоны брат патрапілі ў шпіталь.

21 студзеня ў вёсцы Чарнішкі Астравецкага раёна гарэў прыватны дом. У лякарню з тэрмічнымі апёкамі былі дастаўлены два браты. У міліцыі рэгіёну распавялі пра прычыны пажару.

Увечары 21 студзеня п 20.27 у МНС паведамілі аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Чарнішкі Астравецкага раёна. Пажар знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцце, сцяну і маёмасць у доме. Два чалавекі трапілі ў лякарню з тэрмічнымі апёкамі, распавядалі ў МНС.

24 студзеня ў міліцыі паведамілі пра прычыны пажару, у якім пацярпелі двое братоў 49 і 53 гадоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, старэйшы брат у адным з пакояў дома абліў падлогу, столь, мэблю і сцены бензінам і маторнай алівай, пасля чаго ўчыніў падпал.

- Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што на фоне спынення ўжывання спіртных напояў ён стаў чуць галасы, якія заклікалі яго не толькі змагацца з прысутнай у памяшканні нячыстай сілай, але і падказалі, як гэта зрабіць, - распавялі ў міліцыі.

Паводзінам «экзарцыста» дадзеная прававая ацэнка. Паводле якога артыкула Адміністрацыйнага або Крымінальнага кодэкса кваліфікавалі спробу «выгнання дэманаў» - не паведамляецца.

Апошнія навіны