BE RU EN

Відэафакт: Ягор Шаранговіч арыгінальна выканаў і адсвяткаваў пераможны буліт

  • 25.01.2020, 11:30

Беларускі форвард прынёс «Бінгемтону» перамогу над «Сірак’юзам».

Беларускі форвард «Бінгемтона» Ягор Шаранговіч рэалізаваў пераможны буліт ў выязным матчы з «Сірак’юзам» (4:3 Б). Мянчук стаў адзіным з дзесяці гульцоў, які перайграў брамніка ў пасляматчавай серыі, паведамляе pressball.by.

Падчас паспяховай спробы Шаранговіч паказаў судзейскі жэст, які пазначае ўзяцце брамы.

У гульнявы час на рахунку беларускага «д'ябла» два кідкі і паказчык карыснасці -2.

«Ліха-Вэлі» Максіма Сушко ў гасцях саступіў «Правідэнсу» (3:4). Беларускі форвард «фантомаў» не адзначыўся выніковымі баламі, выканаў два кідкі і зарабіў дзве хвіліны штрафу пры -1 у графе «плюс-мінус».

Апошнія навіны